Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заслужаныя работнікі

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку: бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

Алена Фамінічна Раманюк (у дзявоцтве Канавальчук) нарадзілася 26 лютага 1946 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вёска Мацы знамянальная тым, што дала свету шмат цікавых, адораных, таленавітых людзей, якія дасягнулі значных вышынь у розных галінах дзейнасці, сваёй працай, талентам праславілі родны край, сваю малую радзіму. А. Ф. Раманюк не стала выключэннем.

Расціслаў Аляксеевіч Шылай нарадзіўся 23 лютага 1936 г. у в. Раўнаполле Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў рабоча-сялянскай сям’і. Закончыў Рудзенскую сярэднюю школу. Школьнікам Расціслаў любіў выяўленчае мастацтва, маляваў карціны, афармляў насценгазеты. Пасля школы вучыўся на будаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1954–1960).

Дзям’ян Рыгоравіч Лемяшэўскі нарадзіўся 2 ліпеня 1945 г. у в. Чорнава 2-е Пінскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў Лемяшэвіцкую сярэднюю школу і паступіў у Пінскае педагагічнае вучылішча, якое закончыў у 1964 г. З 1967 г. настаўнічаў у Хрыстабалавіцкай, Ласіцкай, Церабенскай школах раёна. Завочна закончыў філалагічны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974).

Надзея Рыгораўна Дземянчук нарадзілася 25 ліпеня 1940 г. у в. Песценькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства дзяўчынку вабіла літаратура: любіла чытаць аб прыгодах і падарожжах, гістарычныя кнігі.

Міхаіл Мікалаевіч Страпко нарадзіўся 11 лютага 1955 г. у в. Дуброўкі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся з Дуброўскай пачатковай школе, Гошаўскай васьмігодцы, пасля хадзіў за дзевяць кіламетраў у Бездзежскую сярэднюю школу.

Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніл Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.

Якаў Дзмітрыевіч Янчанка нарадзіўся 6 кастрычніка 1923 г. у в. Клоў Клімавічскага павета Гомельскай губерні (цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай, сямігадовай і сярэдняй школах суседніх вёсак. У трагічным 1941 г. скончыў Красавіцкую сярэднюю школу. Поўны вясёлкавых надзей на працяг вучобы, ён марыў паступіць у тэатральна-мастацкае вучылішча ў Маскве.

Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 г. у Мінску. Бацька паходзіў з Смаргоні, у час Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці – у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, потым у планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 г. скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў ў аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 г.

Іван Іванавіч Савенка нарадзіўся 15 снежня 1922 г. у в. Цёсны Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля галодных 1933–1934 гг. з сямі дзяцей засталіся трое. У школе Іван вучыўся толькі на «выдатна». Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Пралетарый» Лоеўскага раёна.

Старонка 1 з 4